Праваабаронца: Не толькі неразумна, але і парушае правы чалавека
У Беларусі хочуць зрабіць больш жорсткім закон аб прызыве ў войска. Рэзананснае новаўвядзенне, супраць якога маланкава падпісаліся звыш 10 тысяч чалавек, не дазваляе атрымаць адтэрміноўку на вучобу і ўтрымлівае шэраг антыканстытуцыйных захадаў.
Гэта чарговыя пралікі нашых кіраўнікоў, упэўнены былы кадравы афіцэр Уладзімір Шуст:
– Гэтых бедных нашых хлопчыкаў бяруць у армію, каб ствараць бачнасць арміі. Армія павінна быць сучасная, заснаваная на прафесіяналах, на людзях, які зацікаўлены ў сваё службе. А не браць туды нейкіх рабоў.
Сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяржук Русецкі лічыць, што новаўвядзенне не толькі неразумнае, але і парушае правы чалавека:
– Нельга пагадзіцца з абмежаваннем выезду з краіны, паколькі гэта гарантавана Канстытуцыяй.
Паводле суразмоўцаў, такое рашэнне – гэта грандыёзная памылка, якая дорага абыйдзецца краіне, што застрагла ўжо чвэрць веку ў Савецкім Саюзе.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя