Трэцяя адмова ў пікеце за помнік Юліусу Столле ў Бярозаўцы



Бярозаўскі гарвыканкам трэці раз адмовіў у правядзенні інфармацыйнага пікету за ўсталёўку ў Бярозаўцы помніка аднаму з заснавальнікаў шкляной вытворчасці – Юліусу Столле.

Гэтым разам фармальнай нагодай для адмовы стала адміністрацыйнае спагнанне на заяўніка пікета Вітольда Ашурка за экалагічную акцыю пад назваю “Мёртвая Дзітва”. Якая прайшла напярэдадні на прыступках Лідскага райвыканкама, каб прыцягнуць увагу мясцовых уладаў да экалагічнай катастрофы, што адбываецца на гэтай рацэ.

– Гэтым разам фармальнай нагодай стала тое, што мы атрымалі “адміністратыўку”. Але на момант падачы заявы яе ўжо не было. Не гэтая прычына, дык другая. Я думаю, калі б яны не знайшлі якой больш-меньш законнай нагоды адмовіць, напісалі б, што зоркі не сышліся, ці яшчэ штосьці.

Ініцыятыва па ўсталёўцы помніка Юліусу Столле, аднаму з заснавальнікаў Бярозаўкі, узнікла некалькі гадоў таму. Але ўвесь час сустракае перашкоды з боку мясцовых уладаў. Цягам апошніх 2 месяцаў гэта ўжо трэцяя адмова ў правядзенні інфармацыйнага пікета.

Цалкам матэрыял у далучаным фале:

 

Андрэй Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя