Як да Дня Незалежнасці ставяцца на Берасцейшчыне



Дзень Незалежнасці Беларусі 3 ліпеня ўспрымаецца беларускім грамадствам неадназначна. Адны па загадзе зверху пакорліва прынялі Дзень вызвалення Менску як Дзень Незалежнасці. Свядомыя беларусы не змірыліся і лічаць, што свята незалежнасці прыцягнута за вушы. Якая можа быць незалежнасць, калі ў гэты час Заходняя Беларусь была яшчэ занята немцамі, ішлі баі і гінулі людзі, гавораць актывісты Бярозы і Баранавіч:

– Гэтыя бедныя дыктары не ведаюць, дык з чым жа віншаваць – з вызваленнем? ці толькі ветэранаў?

– Варта было б адзначаць Дзень Незалежнасці ў Дзень Волі 25 сакавіка. Або калі была прынятая дэкларацыя пра Незалежнасць. Або калі гэтай дэкларацыі быў нададзены статус заканадаўчага акта, або 27 ліпеня, або 21 жніўня.

– Проста штучная з’ява – што аб’явілі. Ёсць магчымасць выпіць.

Да прыходу Аляксандра Лукашэнкі беларусы адзначалі Дзень Незалежнасці 27 ліпеня. У 1996 годзе, з падачы вышэйшай улады, Дзень Незалежнасці быў перанесены на 3 ліпеня – на Дзень вызвалення Менску.

Беларускае Радыё Рацыя