У Зэльве стварылі Хатынь



“Агрымела” свята 3 ліпеня ў Беларусі. І чаго толькі не пабачылі людзі ў гэты дзень на вуліцах свах гарадоў і мястэчак: і танкі, і машыны, і партрэты, і гімны, і феерверкі, і вальсы… І нават сапраўдныя выбухі ў Менску, ад якіх загінула жанчына. Такога нават у часы Савецкага Саюза не выдумлялася і не праводзілася.

Ад усіх гэтых “фокусаў” не адстала і Зэльва. У гэтым гарадскім пасёлку стварылі жывую Хатынь. Юнак, з адной апусціўшай калашыной, трымаў на руках хлопчыка, капіруючы Іосіфа Камінскага з вёскі Хатынь, якая была спалена падчас вайны ў сакавіку 1943 года. Паўстае пытанне: навошта і каму патрэбны быў такі вось касплей?

Беларускае Радыё Рацыя, Зэльва