Выстава да 75-годдзя вызвалення Беларусі



Творы мастакоў розных пакаленняў на адной выставе. У менскім Палацы мастацтва адкрылі маштабную выставу, прысвечаную 75-годдзю вызвалення Беларусі.

Кажа мастацтвазнаўца Галіна Фатыхава:

– Пакуль мы памятаем, мы будзем жыць. Таму, што тое, што зрабілі нашы бацькі і дзяды, увекавечана ў палотнах. Гэта цудоўная выстава. Саюз мастакоў са свайго архіва даў такія выдатныя палотны, мастакоў якіх з намі ўжо і няма многіх. Яны засталі вайну, таму іх работы пранізаныя болем, вы прыгледзьцеся, я не буду пералічваць усіх таму, што тут і Савіцкі, і Шчамялёў ёсць.

Адначасова ў Палацы мастацтва адкрылі персанальную юбілейную выставу мастака з Маладэчна Аляксандра Пашкевіча і выставу памяці мастака Віктара Сташчанюка.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск