Прагнозы экспертаў на 2015 год
Адбылося пасяджэнне экспертнага клуба, прысвечанага абмеркаванню перспектыў беларускай эканомікі ў 2015 годзе.
У дыскусіі прынялі ўдзел прэм’ер-міністр Беларусі ў 1994-1995 гадах Міхаіл Чыгір, прафесар, доктар эканамічных навук, экс-кіраўнік Нацыянальнага банка Беларусі Станіслаў Багданкевіч, эксперт Ліберальнага клуба Антон Болтачка, кіраўнік цэнтра Мізэса Яраслаў Раманчук, лідар АГП Анатоль Лябедзька, эканаміст, намеснік старшыні АГП Леў Марголін.
Анатоль Лябедзька лічыць, што да канца года рэальны заробак знізіцца да 300 даляраў:
– Гэта добра для 50 сямей Беларусі, якія сёння далучаныя да «пілення» і бюджэта, і ўласнасці. Што тычыцца простых людзей, то для іх – песімістычныя прагнозы. Заробак будзе зніжацца да рэальных 300 даляраў, рэальны курс даляра да канца года будзе ў раёне 20 тыс, павялічыцца беспрацоўе, будзе большае напружанне па сацыяльных пытаннях.
Экс-прэм’ер Міхаіл Чыгір у сваю чаргу ўпэўнены, што трэба скараціць колькасць чыноўнікаў. Гэтая мера вельмі хутка акупіцца. Гэта вызваліць эканоміку і ініцыятыўных людзей ад залішняга кантролю і прэсінгу. Адзначае эксперт.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота finance.tut.by, малюнак А.Каршакевіча