Суд не задаволіў скаргу Сяргея Пятрухіна 



Пакінуць рашэнне суда Ленінска раёна без зменаў вырашыў Берасцейскі абласны суд у адносінах да блогера Сяргея Пятрухіна. Яго судзілі раней за нібыта абразу міліцыянтаў у адным з відэа.

Грамадскі дзяяч распавёў пра тое, як выглядала судовае паседжанне:

– Адбылося тое, што і павінна было адбыцца. Прыйшлі, прачыталі тое, што трэба, і ўсё. Па-першае, суда ў нас няма. Гэта не суд. Гэта проста чынавенства ў судовых мантыях. Яны робяць тое, што ім кажуць. Трэба ўладу мяняць, трэба ўсё мяняць.

На берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна была заведзена крымінальная справа. Агулам яму неабходна сплаціць штраф звыш трох соцень базавых велічыняў, што складае каля васямнаццаці тысяч рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце