Невядома што
– Што прыехалі? Акупіраваць нас? – крычыць дзядзька на вуліцы ў Воршы людзям, якія стаяць каля машыны з расейскімі нумарам. – Вас акупіруеш, – бурчаць у адказ.
Летам у Воршу прыязджае шмат з Расеі, але ў асноўным – гэта тыя, хто з’ехаў у свой час – так званыя „бывшие беларусы”.
Летам на пляжы пачуеш і іўрыт, і ангельскую мову, і маскоўскі гаварок.
У 1978 годзе чалавек пераехаў у Хабараўск, быў палітруком на падводнай лодцы.
Цяпер прылятае летам з Хабараўску, каб рамантаваць бабіну хату ў прыгараднай вёсцы.
Што прымушае траціць грошы на пералёт?
Што цягне сюды – у горад на беразе Дняпра, у вёску пад горадам?
Паветра, пахі, мяккі пыл пад нагамі, вада, вецер, генетычная памяць?
Невядома што.
Але людзі вяртаюцца пад старасць туды, дзе нарадзіліся.