У Беларусі адменены збор пры куплі валюты насельніцтвам
9 студзеня ў Беларусі адмяняецца збор пры куплі замежнай валюты насельніцтвам. Такое рашэнне прынята сёння Нацбанкам у рамках комплекса мер па „далейшай стабілізацыі сітуацыі ў фінансавай сферы і аднаўлення ўстойлівасці функцыянавання валютнага рынку”.
Гэтая мера прынятая з улікам абнулення з 8 студзеня падатку на біржавыя аперацыі па набыцці замежнай валюты, паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацбанка.
Такое рашэнне заклікана „ўніфікаваць абменныя курсы куплі-продажу на розных сегментах валютнага рынку, у тым ліку ў абменных пунктах банкаў, і наблізіць іх да афіцыйнага курсу беларускага рубля, які па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 8 студзеня 2015 года склаў 13.760 беларускіх рублёў за 1 долар ЗША”, зазначае Нацбанк.
9 студзеня Нацбанк таксама аднаўляе выкарыстанне механізму прывязкі курсу беларускага рубля да кошыка замежных валют. Пры гэтым у структуры кошыка доля расійскага рубля павялічваецца да 40%, а долі еўра і долара ЗША зніжаюцца да 30% кожная.
„У межах новага механізму робяцца больш жорсткімі падыходы да выкарыстання золатавалютных рэзерваў для падтрымкі абменнага курсу. Валютныя інтэрвенцыі будуць праводзіцца толькі для згладжвання пікавых ваганняў кошту кошыка замежных валют у аб`ёмах, якія забяспечвалі б станоўчае сальда куплі-продажу Нацыянальным банкам замежнай валюты ў сярэднетэрміновым перыядзе”, — гаворыцца ў паведамленні.
Ваганні курсу беларускага рубля ў дачыненні да кожнай з валют (долар ЗША, еўра і расійскі рубель) будуць складвацца як за кошт змены кошту кошыка пад уплывам попыту і прапановы валюты падчас біржавых таргоў, так і за кошт узаемных зменаў крос-курсаў гэтых замежных валют. Пры гэтым змены абменнага курсу могуць быць як у адзін, так і ў другі бок.
„Увядзенне згаданага механізму курсаўтварэння дазволіць больш эфектыўна кіраваць курсам нацыянальнай валюты ў дачыненні да замежных валют, якія маюць асноўнае значэнне для знешнеэканамічнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь, і павысіць устойлівасць беларускай эканомікі да ўздзеяння знешніх фактараў”, — мяркуюць у Нацбанку.
„Для падтрымання адноснай стабільнасці абменнага курсу беларускага рубля будуць задзейнічаныя меры эканамічнай, бюджэтна-падатковай і грашова-крэдытнай палітыкі.
Апрача таго, Нацбанкам прыняты шэраг рашэнняў у сферы працэнтнай палітыкі, якія „скіраваны на фарміраванне ў эканоміцы ўзроўню працэнтных ставак, якія забяспечвалі б фінансавую і макраэканамічную стабільнасць, запавольванне інфляцыі, а таксама баланс інтарэсаў укладчыкаў і пазычальнікаў”.
Так, 9 студзеня стаўка рэфінансавання павялічваецца на 5 працэнтных пунктаў і складзе 25% гадавых. 14 студзеня працэнтныя стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях падтрымкі ліквіднасці банкаў зніжаюцца з 50 да 40%, стаўка па дэпазітах авернайт павышаецца да 20%.
Пры гэтым верхняя мяжа працэнтных ставак па дэпазітах юрыдычных асоб зніжаецца з 50 да 40%. Верхняя мяжа па рублёвых укладах фізічных асоб пакуль захоўваецца на ўзроўні 50%, але па меры далейшай стабілізацыі сітуацыі таксама будзе змяншацца.
У мэтах нівелявання негатыўных наступстваў зніжэння абменнага курсу на ліквіднасць банкаў зніжаецца нарматыў абавязковых рэзерваў, што дэпануюцца ў Нацбанку (рэзервовых патрабаванняў), ад прыцягнутых сродкаў у замежнай валюце: у студзені — з 13 да 12,5%, у лютым — да 10%. „Гэтая мера дазволіць падтрымаць устойлівую працу банкаў ва ўмовах недахопу рублёвых сродкаў, які сфарміраваўся ў снежні 2014 года”, — зазначае Нацбанк.
„У далейшым Нацыянальны банк і ўрад працягнуць прымаць паслядоўныя меры па павышэнні макраэканамічнай збалансаванасці і ўмацаванні стабільнасці на фінансавым і валютным рынках рэспублікі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле звестак БелаПАН, сёння ў другой палове дня Нацбанк правядзе нараду з удзелам камерцыйных банкаў, на якой будуць разглядацца пытанні курсавой палітыкі. „У мэтах далейшай стабілізацыі сітуацыі ў фінансавай сферы і аднаўлення ўстойлівасці функцыянавання валютнага рынку Рэспублікі Беларусь Нацыянальным банкам прыняты шэраг мер у сферы грашова-крэдытнай палітыкі”, — гаворыцца ў паведамленні ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацбанка.
З улікам абнулення з 8 студзеня падатку на біржавыя аперацыі па набыцці замежнай валюты згодна з пастановай урада праўленнем Нацбанка прынята рашэнне аб адмене з 9 студзеня камісійнага збору пры куплі замежнай валюты насельніцтвам.
„Гэтая мера заклікана ўніфікаваць абменныя курсы куплі-продажу на розных сегментах валютнага рынку, у тым ліку ў абменных пунктах банкаў, і наблізіць іх да афіцыйнага курсу беларускага рубля, які па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 8 студзеня 2015 года склаў 13.760 беларускіх рублёў за 1 долар ЗША”, — зазначае Нацбанк.
9 студзеня Нацбанк таксама аднаўляе выкарыстанне механізму прывязкі курсу беларускага рубля да кошыка замежных валют. Пры гэтым у структуры кошыка доля расійскага рубля павялічваецца да 40%, а долі еўра і долара ЗША зніжаюцца да 30% кожная.
„У межах новага механізму робяцца больш жорсткімі падыходы да выкарыстання золатавалютных рэзерваў для падтрымкі абменнага курсу. Валютныя інтэрвенцыі будуць праводзіцца толькі для згладжвання пікавых ваганняў кошту кошыка замежных валют у аб`ёмах, якія забяспечвалі б станоўчае сальда куплі-продажу Нацыянальным банкам замежнай валюты ў сярэднетэрміновым перыядзе”, — гаворыцца ў паведамленні.
Ваганні курсу беларускага рубля ў дачыненні да кожнай з валют (долар ЗША, еўра і расійскі рубель) будуць складвацца як за кошт змены кошту кошыка пад уплывам попыту і прапановы валюты падчас біржавых таргоў, так і за кошт узаемных зменаў крос-курсаў гэтых замежных валют. Пры гэтым змены абменнага курсу могуць быць як у адзін, так і ў другі бок.
„Увядзенне згаданага механізму курсаўтварэння дазволіць больш эфектыўна кіраваць курсам нацыянальнай валюты ў дачыненні да замежных валют, якія маюць асноўнае значэнне для знешнеэканамічнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь, і павысіць устойлівасць беларускай эканомікі да ўздзеяння знешніх фактараў”, — мяркуюць у Нацбанку.
„Для падтрымання адноснай стабільнасці абменнага курсу беларускага рубля будуць задзейнічаныя меры эканамічнай, бюджэтна-падатковай і грашова-крэдытнай палітыкі.
Апрача таго, Нацбанкам прыняты шэраг рашэнняў у сферы працэнтнай палітыкі, якія „скіраваны на фарміраванне ў эканоміцы ўзроўню працэнтных ставак, якія забяспечвалі б фінансавую і макраэканамічную стабільнасць, запавольванне інфляцыі, а таксама баланс інтарэсаў укладчыкаў і пазычальнікаў”.
Так, 9 студзеня стаўка рэфінансавання павялічваецца на 5 працэнтных пунктаў і складзе 25% гадавых. 14 студзеня працэнтныя стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях падтрымкі ліквіднасці банкаў зніжаюцца з 50 да 40%, стаўка па дэпазітах авернайт павышаецца да 20%.
Пры гэтым верхняя мяжа працэнтных ставак па дэпазітах юрыдычных асоб зніжаецца з 50 да 40%. Верхняя мяжа па рублёвых укладах фізічных асоб пакуль захоўваецца на ўзроўні 50%, але па меры далейшай стабілізацыі сітуацыі таксама будзе змяншацца.
У мэтах нівелявання негатыўных наступстваў зніжэння абменнага курсу на ліквіднасць банкаў зніжаецца нарматыў абавязковых рэзерваў, што дэпануюцца ў Нацбанку (рэзервовых патрабаванняў), ад прыцягнутых сродкаў у замежнай валюце: у студзені — з 13 да 12,5%, у лютым — да 10%. „Гэтая мера дазволіць падтрымаць устойлівую працу банкаў ва ўмовах недахопу рублёвых сродкаў, які сфарміраваўся ў снежні 2014 года”, — зазначае Нацбанк.
„У далейшым Нацыянальны банк і ўрад працягнуць прымаць паслядоўныя меры па павышэнні макраэканамічнай збалансаванасці і ўмацаванні стабільнасці на фінансавым і валютным рынках рэспублікі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле звестак БелаПАН, сёння ў другой палове дня Нацбанк правядзе нараду з удзелам камерцыйных банкаў, на якой будуць разглядацца пытанні курсавой палітыкі.