Ірына Сухій: БелАЭС будзе працаваць на расейскую атамную бомбу



Запуск беларускай атамнай электрастанцыі стварае галаўны боль будучым пакаленням, бо пытанне ядзерных адкідаў не вырашана нідзе ў свеце. 

Пра гэта заяўляе сябра рады грамадскага аб’яднання „Экадом” Ірына Сухій. І дадае: акрамя экалагічных праблем ёсць і праблемы палітычныя.

– Беларускае адпрацаванае ядзернае паліва паедзе ў Расею, там яны вымуць карысныя для сябе элементы, у тым ліку і зброевы плутоній. То бок, БелАЭС будзе пацаваць на расейскую атамную бомбу, што мяне вельмі непакоіць і абурае. Гэта расейская тэхналогія, гэта расейскае паліва і гэта расейскі ўплыў.

Адкрыццё атамнай станцыі – гэта дадатковая пагроза нашаму суверэнітэту, упэўнена Ірына Сухій.

Кася Манюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота TUT.BY