Чаму няма сувязі паміж дэпутатамі і насельніцтвам?



„Уся камунікацыя дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з выбаршчыкамі – гэта рэдкія прыёмы і тэзісная гадавая справаздача”, – такую выснову зрабілі ўдзельнікі „круглага стала” ў Пінску на якім абмяркоўвалі функцыі і дзейнасць так званых „народных абраннікаў”. Мерапрыемства зладзіла грамадскае аб’яднанне „Садружнасць Палесся”.

Удзельнік „круглага стала”, сябра аб’яднання Віктар Грыцэвіч упэўнены, што дэпутат павінен перад прыняццём сур’ёзных рашэнняў у парламенце раіцца са сваімі выбаршчыкамі:

– У іх ёсць парадак дня, як я лічу, калі б я быў дэпутатам, калі ёсць парадак дня, калі ёсць такое пытанне, вось ад яго ўсё залежыць. Ты ідзі туды, да выбаршчыкаў, парайся, як табе галасаваць. Што табе народ скажа? Як табе галасаваць? Бо на сябе бяруць права проста галасаваць супраць або ўстрымацца, прычым аргументавана, нічога не кажучы. Чаму гэта робіцца? Сувязі дэпутатаў з насельніцтвам няма.

Таксама ўдзельнікі сходу падрыхтавалі свае парады і рэкамендацыі для патэнцыйных незалежных кандыдатаў, якія збіраюцца балатавацца на Піншчыне. Пакуль такіх два – Дзмітрый Кудранок і Наталля Маглыш.

Беларускае Радыё Рацыя