Макей і сваякі Трампа прыехалі ў Наваградак на адкрыццё мемарыяла ўцекачам з гета



У Наваградку каля музея габрэйскага супраціву ўрачыста адкрылі Мемарыяльную сцяну — помнік, прысвечаны пабегу габрэяў у верасні 1943 года з Наваградскага гета — людзі потым далучыліся да партызанскага атрада братоў Бельскіх, – піша Tut.by.

У мерапрыемстве прымае ўдзел і міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей з сынам Арцёмам. Для іх правялі экскурсію па Музеі габрэйскага супраціву, паказалі рэчы партызан, знойдзеныя пры археалагічных раскопках.

На адкрыццё помніка прыехалі таксама прадстаўнікі дарадцы і зяця прэзідэнта Трампа – Джарэда Кушнера, продкі якога паходзяць з Наваградчыны, пасол Вялікабрытаніі Фіёна Гіб, дзеці і ўнукі братоў Бельскіх, якія арганізавалі ў вайну габрэйскі партызанскі атрад. Усяго на адкрыцці сцяны было 150 чалавек.

Фота tut.by