У Лідзе прэзентавалі збор твораў Міхала Шымялевіча



У Лідзе прэзентавалі кнігу “Міхал Шымялевіч. Збор твораў”. Гэта збор усіх вядомых на гэты час працаў і публікацый па гісторыі Лідчыны вядомага гісторыка і краязнаўцы першай паловы мінулага стагоддзя, сябры Таварыства беларускай школы, выдаўца краязнаўчага часопіса «Ziemia Lidzka» – Міхала Шымялевіча.

Таксама ў гэтай кнізе ўпершыню апублікваны яго нарыс “Ішымскі стэп і яго мінулае”, які аўтар напісаў падчас высылкі з Ліды ў Казахстан. Расказвае адзін з аўтараў кнігі пра Міхала Шымялевіча – яго дследчык Леанід Лаўрэш:

– Міхал Шымялевіч – гэта культавая асоба для Ліды. Культурны герой. Я спадзяюся, калісьці будзе вуліца, названая яго імем. Усе, хто цікавіўся гісторыяй Ліды не праходзілі міма гэтага чалавека. Таму мара выдаць яго асобнай кнігай была даўно. Я спадзяюся, гэтая кніга з’яўляецца падмуркам лідскага краязнаўства і гісторыі. Спадзяюся, мы зрабілі неабходную справу – праз 50 гадоў пасля ягонай смерці выдалі першую яго кнігу.

Збор твораў Міхала Шымялевіча выдадзены ў гарадзенскім выдавецтве “ЮрСаПрынт”. А яго прэзентацыя адбылася ў сценах Лідскага замка, які сам Шымялевіч вельмі грунтоўна апісаў у адной са сваіх навуковых публікацый.

Андрэй Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя, Ліда