У Гомелі стартаваў праект „Другие” для людзей з ДЦП



У Гомелі стартаваў праект “Другие” для людзей з ДЦП. У арт-прасторы “Каўчэг” ладзяцца відэапрагляды з абмеркаваннем для гараджан з абмежаванымі магчымасцямі.

Як распавёў кіраўнік арт-прасторы “Каўчэг” Яўген Болсун, з ідэяй праекта да іх прыйшоў маладзён, які мае ДЦП:

– Калі мы з імі пачыналі, я запытаў, якая ў іх праблема, чым мы можам дапамагчы. Яны сказалі, што ім не хапае размоваў. Мы прыдумалі, што будзем глядзець фільмы прысвечаныя людзям, якія апынуліся ў складаных сітуацыях. Будзем абмяркоўваць, піць гарбату. Хлопцам вельмі падабаецца, усё больш звычайных хлопцаў падключаецца, ім падабаецца размаўляць.

На базе арт-прасторы “Каўчэг” рэалізуюцца і іншыя сацыяльныя праекты. Напрыклад, прастора далучылася да сацыяэкалагічнай акцыі “Новае жыццё ў абмен на коркі”. Пластыкавыя коркі збіраюцца, а потым здаюцца на перапрацоўку. Атрыманыя сродкі ідуць на дапамогу дзецям з захворваннямі цэнтральнай нервовай сістэмы і парушэннямі апоры і руху апарата.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель