Ліпеньскі нумар „Слонімскага краю”



Выйшаў з друку ліпеньскі нумар гісторыка-краязнаўчага і электроннага выдання “Слонімскі край”, які багаты на новыя, раней невядомыя матэрыялы і здымкі, прысвечаныя гісторыі горада Слоніма і яе людзям.

З цікавасцю чытачы прачытаюць артыкул пра пажарную каланчу ў Слоніме, скуль да Другой сусветнай вайны гучаў паланэз Агінскага.

Якім быў Слонім у 1947 годзе чытачы даведаюцца з рэдкіх здымкаў, якія гісторык Сяргей Ёрш адшукаў у фондах Беларускага дзяржаўнага архіву кінафотафонадакументаў. А Сяргей Чыгрын публікую здымкі пісьменніка Міколы Арочкі з сямейнага альбома, раней невядомыя.

На старонках свежага нумару “Слонімскага краю” публікуюцца таксама матэрыялы пра супрацьтанкавы роў у Рышчыцах у 1944 годзе, пра слонімскі футбол у міжваенны час (1920-1930-я гады), кароткі агляд “Нямецкай ваеннай газеты”, якая выдавалася ў Баранавічах у гады Першай сусветнай вайны і шмат пісала пра Слонім, і шэраг іншых публікацый. Свежы нумар выдання і ранейшыя нумары чытайце тут: http://kamunikat.org/usie_czasopisy.html?pubid=51005

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя