Сабаленка і Мёртэнс прайшлі ў чвэрцьфінал Уімблдона



Беларуска Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мёртэнс выйшлі ў чвэрцьфінал парнага разраду Уімблдонскага тэніснага турніру. Беларуска-бельгійскі тандэм сустракаўся ў 1/8 фіналу з дуэтам Чань Хао-Чын / Лаціша Чан з кітайскага Тайбэя і выйграў у двух сэтах – 7: 5, 6: 3. Вызначыліся таксама паўфіналісткі ў жаночым адзіночным разрадзе. Імі сталі румынка Сімона Халеп, якая абыграла кітаянку Чжан Шуай – 7: 6 (7: 4), 6: 1, амерыканка Серэна Уільямс, якая перамагла суайчынніцу Элісан Рыск- 6: 4, 4: 6, 6: 3, украінка Эліна Світоліна адолела чэшку Караліну Мухаву – 7: 5, 6: 4, а таксама яшчэ адна прадстаўніца Чэхіі Барбара Стрыцава, якая выбіла з турніру брытанку Ёхану Конці – 7: 6 (7: 5), 6: 1.

Мацярухін пройдзе прагляд у «Дынама»

Як паведамляе Belarushockey.com, прагляд у менскім «Дынама» пройдзе 37-гадовы нападнік Аляксандр Мацярухін, які прыняў беларускае грамадзянства. Украінскі форвард ужо выступаў за «Дынама» з 2013 па 2017 гады. У 222 матчах ён набраў 90 (53 + 37) ачкоў пры паказчыку карыснасці «-20». Апошні сезон Мацярухін правёў у ВХЛ, абараняючы колеры Ханты-Мансійскай «Югры». Ён адгуляў 52 сустрэчы, адзначыўшыся 36 (12 + 24) баламі.

У 2018 годзе Аляксандр Мацярухін згуляў за зборную Беларусі на чэмпіянаце свету ў Даніі. Тады наша каманда пакінула топ-дывізіён, а нападнік у 5 гульнях набраў 2 (0 + 2) ачкі.

«Металрг» узмацніўся братамі з Кіева

Жлобінскі „Металург” абвясціў аб падпісанні двух нападнікаў – Андрэя і Аляксея Міхновых. Наступны сезон ўраджэнцы Кіева і родныя браты ўпершыню ў кар’еры правядуць у адной камандзе, перадае клубная прэс-служба. 36-гадовы Андрэй Міхно ў 2002 годзе быў абраны на драфце НХЛ „Сэнт-Луісам” ў 2-м раўндзе пад агульным 62-м нумарам.

37-гадовы Аляксей Міхно – выхаванец кіеўскага „Сокала”. У 2000 годзе быў абраны на драфце НХЛ „Эдмантан Ойлерз” у 1-м раўндзе пад агульным 17-м нумарам. У актыве Аляксея Мінова срэбраныя і бронзавыя медалі расійскай суперлігі і Кантынентальнай хакейнай лігі. Усяго ў КХЛ Міхно-старэйшы правёў 528 матчаў, у якіх закінуў 111 шайбаў і зрабіў 128 дзейсных перадач. Таксама ў кар’еры Аляксея маецца два матчы ў НХЛ у складзе „Эдмантана” у сезоне-2006/07, пасля якіх ён спярша адправіўся ў АХЛ, а затым прыняў рашэнне вярнуцца ў яраслаўскі „Лакаматыў”.

У «Віцебск» перайшоў бразільскі форвард

„Віцебск” абвясціў аб падпісанні бразільскага нападніка Дыега Сантаса. Пра дэталі пагаднення паміж клубам і 21-гадовым футбалістам не паведамляецца, інфармуе прэс-служба „паўночнікаў”.

Раней Сантас гуляў у Бразіліі за клуб „Лажэадэнсэ” з лігі Гауш.Футбаліст будзе заяўлены за клуб у бліжэйшае трансфернае акно, якое адкрываецца з 19 ліпеня.

«Тарпеда» пакінуў галоўны інвестар

Расейскі інвестар сталічнага „Тарпеда” Міхаіл Міроненка спыніў фінансавую падтрымку клуба. Ён пакінуў тарпедаўцаў два месяцы таму.

Паведамляецца, што на цяперашні момант гульцам ужо два месяцы не выплочваюць заробкі, а само „Тарпеда” усё глыбей захрасае ў даўгах. Крыніцы сцвярджаюць, што ў клуба цяпер няма грошай на існаванне, а трансферы на выязныя гульні аплачваюцца з кішэні БФФ.

Беларускае Радыё Рацыя