Алесь Шатэрнік: Для мяне слова нясе такую ж асалоду, як і фарба
26 гадоў таму скульптар Алесь Шатэрнік падрыхтаваў памятны знак у гонар заснавання Беларускай Народнай Рэспублікі. Летась менскія ўлады нібыта пагадзіліся ўсталяваць гэтую мемарыяльную дошку, але канчатковага дазволу так і не далі. Не пашанцавала і праекту помніка полацкаму князю Усяславу. Праект Шатэрніка перамог у адмысловым конкурсе, але ў Полацку з’явіўся помнік Усяславу іншага скульптара. Аднак Алесь Шатэрнік не вельмі засмучаецца. Акрамя скульптуры, ён займаецца жывапісам і піша літаратурныя творы. Пра што і расказаў у гутарцы з Алесем Аркушам.
РР: У беларускай культуры існуе цікавая з’ява – многія мастакі пішуць літаратурныя творы. Як вы тлумачыце гэта?
Алесь Шатэрнік: Мастак бачыць свет не толькі ў двухмернай прасторы. Ці як скульптары – у трохмернай. А хочацца яшчэ і чацвёртае вымярэнне адчуць, пабачыць. Мастацтва – тонкая з’ява. Самае галоўнае – у мастацтве гаворыць душа. Нехто можа выдатна фарбамі валодаць. А калі яшчэ адчуванне формы і слова. Тады ад слова адчуваеш усю асалоду, як і ад фарбы. І цікава паспрабаваць…
Цалкам гутарка:
Алесь Аркуш, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара