У Беларусі занятасць жанчын у эканоміцы вышэйшая, чым у мужчын



У Беларусі занятасць жанчын у эканоміцы вышэйшая, чым у мужчын. Пра гэта сведчаць дадзеныя Белстата, прысвечаным Міжнароднаму дню народанасельніцтва, які адзначаецца 11 ліпеня. Сёлета тэмай дня стала гендарная роўнасць і рэпрадуктыўнае здароўе.

Паводле дадзеных мужчынымужчына, узровень занятасці ў працаздольным узросце ў беларускіх жанчын складае 84%, мужчын — 82%. Сярэдні заробак (за снежань 2018 года) — 928,4 рубля супраць 1.277,7 рубля (гэта значыць на 27% менш). Доля месцаў, займаных у нацыянальных парламентах, — 35% і 65% адпаведна, ад агульнай колькасці прадпрымальнікаў — 32% і 68%, асоб, якія маюць дадатковую акрамя асноўнай працу, — 60% і 40%, узровень беспрацоўя — 3,6% і 5,9%.

Пры гэтым доля асоб з вышэйшай адукацыяй сярод занятых — 38% і 27%, сярэдняй спецыяльнай — 27% і 18%.

Па выніках аднаразовага выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак па вывучэнні выкарыстання сутачнага фонду часу насельніцтвам, праведзенага ў 2014—2015 гадах, мужчыны, якія маюць працу, у сярэднім у дзень працуюць на 40 хвілін больш, чым жанчыны, якія маюць працу. У сваю чаргу жанчыны, якія маюць працу, на 1 гадзіну 44 хвіліны ў дзень даўжэй займаюцца вядзеннем хатняй гаспадаркі.

Сёння 60% жанчын ва ўзросце 20—49 гадоў, якія працуюць, маюць непаўналетніх дзяцей. Большасць з іх (58%) маюць адно дзіця, кожная трэцяя — дваіх. Пры гэтым сярод жанчын ва ўзросце 20—49 гадоў, якія маюць дзяцей, адзначаны высокі ўзровень занятасці, які складае 91%.

Як адзначаюць у Белстаце, адным з найважнейшых складнікаў здароўя чалавека і грамадства ў цэлым з’яўляецца рэпрадуктыўнае здароўе. У мінулым годзе больш за 93 тыс. беларускіх жанчын сталі маці. На долю першых нараджэнняў прыйшлося 39,2%, другіх — 39,4%, трэціх — 15,4%.

Сярэдні ўзрост жанчыны пры нараджэнні дзіцяці ў 2018 годзе склаў 29,4 года, пры нараджэнні першага дзіцяці — 26,7 года.

У Беларусі функцыянуюць восем цэнтраў рэпрадуктыўнага здароўя і ЭКА. У 2018 годзе ў жанчын, цяжарнасць у якіх наступіла ў выніку прымянення дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій, прынята 908 родаў.

belapan.by