Вучыцца ў беларускім класе прэстыжна
У тым, што вучыцца ў беларускім класе прэстыжна, упэўнена маці дзвюх беларускамоўных дачок з Баранавіч Таццяна Малашчанка. Класы невялікія, шмат увагі на ўроках настаўнікаў, адчуваецца сямейная абстаноўка.
Дзеці стараюцца навучацца добра. І тое, што даюцца беларускамоўныя класы вялікімі высілкамі, адыходзіць на другі план, кажа Таццяна Малашчанка:
– Калі першы клас адкрыўся ў гэтым садку, дзе не чулі беларускага слова ніколі, думалі, што там за дзеці. А калі пачаліся адкрытыя ўрокі, і загадчыца, і метадысты паглядзелі, якія гэта дзеці. Усе былі проста ў захапленні ад гэтых дванаццаці дзетак. Абставіны, самі варункі ў гэтым класе больш хатнія, чулыя і сяброўскія.
Паводле Таццяны Малашчанкі, моцныя дзеці як у класе малодшай дачкі Багуславы, так і ў старэйшай Ядвігі. Ідэю беларускамоўных класаў трэба падтрымліваць, але для гэтага патрэбна жаданне чыноўнікаў. У гэтым годзе з’явіўся новы змагар за адкрыццё першага беларускамоўнага класа Генадзь Яскевіч. Пакуль створана група з 6 чалавек. Ёсць спадзяванне, што клас будзе створаны.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя