У цэнтры Берасця сабралася каля 150 праціўнікаў завода АКБ



У нядзелю 14 ліпеня на плошчы Леніна ў Берасці чарговы раз сабраліся праціўнікі акумулятарнага завода. Паводле праваабаронцаў, прыйшло каля 150 чалавек. 

Міліцыянты папярэдзілі тых, хто прыйшоў на плошчу, што мерапрыемства несанкцыянаванае, і абяцаюць пакараць удзельнікаў „кармлення галубоў”.

Жыхары Берасця выступаюць супраць прадпрыемства, якое, на іх думку, пагражае іх жыццю і здароўю.

Пасля праціўнікі завода АКБ  прайшлі па цэнтральных вуліцах Берасця – Пушкінскай і Савецкай да кінатэатра „Беларусь”.

Нагадаем, што такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю з 25 лютага 2018 года. Таксама праціўнікі акумулятарнага завода „АйПаўэр” працягваюць „свінцовую варту” ля прадпрыемства.

Беларускае Радыё Рацыя