Грузавік Сяргея Вязовіча перакуліўся на восьмым этапе ралі „Шаўковы шлях”



Экіпаж Сяргея Вязовіча беларускай каманды «МАЗ-СПОРТаўта», мяркуючы па ўсім, датэрмінова завяршыў ўдзел у ралі-рэйдзе „Шаўковы шлях».

На 33-м кіламетры восьмага этапу капотны МАЗ Вязовіча патрапіў у аварыю – грузавік перакуліўся, стаў на колы і працягнуў рух, але праехаў усяго дзвесце метраў і спыніўся. Экіпаж не пацярпеў. Праз некаторы час грузавік выехаў у кірунку старту, дзе, як паведамляе сайт ралі, будзе чакаць машыну тэхнічнай падтрымкі. Пасля сямі этапаў экіпаж Сяргея Вязовіча лідзіраваў у агульным заліку. Зараз на першае месца выйшаў Антон Шыбалаў з расейскай каманды «КАМАЗ-майстар».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота mazsportauto