Логвінава асудзілі амаль на мільярд рублёў
Суддзя эканамічнага суда Менску Сяргей Кулакоўскі прызнаў вінаватым уладальніка кнігарні Логвінаў, і прысудзіў штраф – 30 базавых з канфіскацыяй прыбытку, які быў атрыманы з гандлю кнігамі на працягу году – гэта яшчэ больш за 961 мільён беларускіх рублёў.
Уладальнік крамы Ігар Логвінаў не згодны і будзе абскарджаваць. Такое рашэнне суддзі азначае банкруцтва прадпрыемства, сказаў ён.
Прыгадаем, што культавая беларуская кнігарня апынулася пад пагрозай закрыцця летась у снежні, калі атрымала пакаранне за працу без ліцэнзіі Міністэрства інфармацыі.
Пры гэтым Логвінаў восем разоў за год звяртаўся па ліцэнзію, але кожны раз яму адмаўлялі.