Гарадзенцам прапануюць новы фармат квэста
Гарадзенскім аматарам гульняў-квэстаў каманда з чатырох аўтараў прапануе ў бліжэйшыя выходныя 19 ліпеня на дамене Grodno.en.cx прыняць удзел ў новым праекце.
Гульня мае назву “”Non-Stop Game – “Гісторыя аднаго злачынства” . Яна прызначана для гульцаў, што маюць толькі пачатковы ўзровень.
Пра гульню распавядае адзін з аўтараў Раман “Troller” Алешка:
– Плануем правесці гульню новага фармату, разлічаную на навічкоў, якія хочуць правесці час у кампаніі сяброў. Альтэрнатыва барам, рэстаранам і іншым забаўляльным установам. Спадзяёмся, што ўсё будзе вельмі весела. Плануем шмат лёгкіх лагічных задач, якія змогуць выканаць нават школьнікі.
Падчас гульні ўдзельнікаў чакаюць таксама розныя рэбусы ды фотазаданні, пошук кодавых надпісаў на ўзроўнях ды займальныя міні-квэсты ў цікавых месцах горада.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота s13