Мікалай Чарнавус: Толькі актыўныя грамадзяне могуць змяніць жыццё да лепшага



„Толькі актыўныя грамадзяне могуць змяніць жыццё да лепшага”, – упэўнены вядомы змагар з несправядлівасцю ў Баранавічах Мікалай Чарнавус (старэйшы). Сваім жыццём ён даказвае гэта кожны дзень.

Паслужны спіс добрых спраў грамадскага актывіста вельмі значны. І людзі цягнуцца да яго. А ён, нягледзячы на цяжкую хваробу і інваліднасць, не здаецца, не дазваляе чыноўнікам і кіраўнікам “смачна есці ды салодка спаць”, хаця гэта вымагае шмат высілкаў і часу, кажа Мікалай Чарнавус:

– Столькі даводзіцца ў гэтыя дзверы грукаць. Колькі даводзіцца да іх хадзіць. Пасля працы, у вольны час. Толькі так можна нечага дамагчыся. Бо калі яны паабяцалі, то яны нічога не зробяць. Трэба разоў дзесяць прыйсці, тады толькі нешта будзе. Колькі лістоў паперы спісана да чыноўнікаў.

Паводле Чарнавуса, чыноўнікі пры сустрэчах, а міліцыянты пры затрыманні ці ператрусе не забываюць спытацца: навошта вам гэта? А ён адказвае: каб людзьмі звацца.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя