Лукашэнка пацвердзіў намер сустрэцца з Зяленскім
Аляксандр Лукашэнка прыняў запрашэнне прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага прыняць удзел у форуме рэгіёнаў, – паведаміў пасол Беларусі ва Украіне Ігар Сокал.
“Уладзімір Зяленскі запрасіў Аляксандра Лукашэнку на форум рэгіёнаў у Жытоміры. Наш прэзідэнт пацвердзіў свой удзел. Гэта стане найважнейшым мерапрыемствам у двухбаковых стасунках”, — сказаў Сокал, якога цытуе дзяржаўнае агенцтва БелТА. Сустрэча павінна адбыцца сёлета ў кастрычніку.
Першы форум рэгіёнаў дзвюх краін прайшоў летась у кастрычніку ў Гомелі. У пленарным пасяджэнні форуму ўзялі ўдзел Аляксандр Лукашэнка і Пятро Парашэнка.