У Пінску ў старым ДОЦе знайшлі склад зброі



Небяспечная знаходка часоў Другой сусветнай вайны. У Пінску на вуліцы Берасцейскай падчас ліквідацыі фартыфікацыйных збудаванняў, так званых „ДОТаў”, працоўныя выявілі склад зброі. Утылізацыяй знаходкі занялася сапёрна-піратэхнічная група з Баранавічаў.

Па словах мясцовага выкладчыка гісторыі Віктара Яромчыка, баі за Пінск былі сур’ёзныя:

– Немцы ставілі гарматы, каб абстрэльваць раку Прыпяць, тут прамая бачнасць Прыпяці і добра бачная чыгунку. Стратэгічна гэта было вельмі добрае месца. Таксама распавядалі, што калі тут разбівалі ўчастак, то ўсё было ў траншэях, варонках, канавах, якія засталіся. Прыходзілі людзі, распавядалі, што тут было дастаткова актыўнае будаўніцтва. Адзін чалавек распавядаў: „На ўчастку капаў яму, капаю, высыпаюцца гільзы стрэляныя”.

Сёлета гэта ўжо другая знаходка боепрыпасаў часоў вайны. Напрыканцы чэрвеня жыхар вёскі Пінкавічы выкапаў на ўласным падворку артылерыйскі снарад.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота media-polesye.by