Беларусы актыўна скупляюць жыллё ў Маскве



Кошты на жыллё ў Расеі засталіся ў расейскіх рублях, таму аднапакаёўку на ўскрайку Масквы можна купіць за 85 тысяч даляраў, піша „Комсомольская правда”.

Паводле менеджара аднаго з рыелтарскіх агенцтваў, тры з дзесяці кліентаў у іх цяпер з Беларусі, хоць раней  беларусаў зусім не бачылі. Тыя, хто купляе кватэры танна, потым здаюць жытло. Калі ж беларусы купляюць дарагія кватэры, то альбо для сябе, альбо для сваякоў, якіх перавозяць у Маскву.

Дарэчы, тыя, хто набывае жыллё ў Маскве, каб потым яго здаваць у арэнду, змогуць акупіць аднапакаёўку прыкладна за 8-9 гадоў. Зараз арэнда аднапакаёвай кватэры ў Маскве ў сярэднім каштуе ад 800–1000 даляраў у месяц.