Марыя Тарасенка праз суд дамагаецца выканання свайго неад’емнага права



У Гомельскім абласным судзе адбудзецца разгляд першай апеляцыйнай скаргі Марыі Тарасенкі на рашэнне суда Добрушскага раёна аб забароне шэсця супраць адноўленага Дэкрэта “Аб дармаедах”.

Заяўніца, сябра незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Марыя Тарасенка, заяўляе, што імкнецца выкарыстаць усе прававыя механізмы для змагання з антыканстытуцыйным Дэкрэтам.

– Гэта вельмі цікавая і сур’ёзная праблема. Нават не столькі сур’ёзная, колькі драматычная і па многіх момантах яна проста абсурдная. І прыходзіцца ў такім выглядзе гэта ўсё даказваць праз суд, сваё неад’емнае права на правядзенне масавых мерапрыемстваў.

Адкрытае судовае пасяджэнне па справе Марыі Тарасенкі пачнецца 18 ліпеня ў 11.30 у Гомельскім абласным судзе.

Беларускае Радыё Рацыя