Беластоцкая палітэхніка традыцыйна папаўняецца студэнтамі з Беларусі



Ідзе набор абітурыентаў у Беластоцкую палітэхніку. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар гэтай установы адукацыі Дарота Савіцкая. “Прапановы навучання ёсць як па-польску, так і па-англійску, а паступаюць ва ўніверсітэт у тым ліку і грамадзяне Беларусі”, – зазначыла яна:

– Да гэтага часу, у апошнія гады, у нас навучалася каля 150 студэнтаў з Беларусі. У гэтым годзе зарэгістравалася больш асоб – каля 230 чалавек. Яшчэ працягваецца набор. Цяжка сказаць, ці ўсе, хто зарэгістраваўся, пададуць дакументы, пацвердзяць жаданне навучацца і будуць нашымі студэнтамі. Студэнты з Беларусі пераважна выбіраць факультэт інжынерыі менеджмента. А таксама такія кірункі як лагістыка, турызм і менеджмент. Каля 30 асоб абралі вучобу на факультэце інфарматыкі, дакладней, (кірунак) інфарматыка.

“Найчасцей з ліку студэнтаў грамадзян Беларусі ў нас вучацца ўладальнікі “карты паляка”, крыху радзей уладальнікі “карты сталага жыхарства”, – падсумавала Дарота Савіцкая.

Яўген Скрабец, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток