У Гародні раздавалі спецвыпуск „Народнай Волі”
У Гародні адбылася праваабарончая акцыя па раздачы спецвыпуску газеты „Народная Воля”.
Кажа гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў:
– Праваабаронцы ўжо некалькі гадоў запар выкарыстоўваюць магчымасць раздачы спецвыпуску газеты „Народная Воля”. Дадзены нумар прысвечаны палітвязням, сітуацыі з палітвязнямі, а таксама Нельсану Мандэле.
Праваабаронца адзначае, што жыхары цікавяцца выданнем і праваабарончай тэматыкай:
– Людзі бяруць газеты з ахвотай. Безумоўна трэба гучна рэкламаваць, што гэта спецвыпуск „Народнай Волі”, паведаміць пра тэматыку, таксама ёсць магічнае слова бясплатна. На гэта магічнае слова рэагуюць практычна ўсе. Але і без гэтага знаходзяцца людзі, якія бяруць нумар газеты, а пасля пытаюцца колькі ён каштуе. Калі кажаш, што гэта бясплатны спецвыпуск, то людзі вельмі прыемна ўражаныя.
Раздачы газеты будуць працягвацца ў бліжэйшыя дні.
Беларускае Радыё Рацыя