Страчаны пры выбуху “Вянок”



У 1990-ыя гады падчас працы ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча я ездзіла ў  Вільню да Лявона Луцкевіча – сына Антона Луцкевіча.

Антон Луцкевіч (Антон Навіна) у кнізе літаратурнай крытыкі “Адбітае жыццё” назваў Максіма Багдановіча “песняром чыстае красы” і даў азначэнне “чыстай красе” – гэта тое, што выклікае “эмацыйны ўздым, аналагічны любоўнаму экстазу”.

Лявон Луцкевіч распавядаў, як страціў свой “Вянок” у той час, як выехаў ў Кёнігсберг.

У дарогу ён ўзяў з сабой самае неабходнае і кнігі – у сакваяж.

На вакзале ў Кёнігсбергу здаў багаж у камеру захоўвання.

А вакзал бамбілі, разбамбілі і камеру захоўвання, загінуў і багаж.

У 2000-ых некалькі гадоў запар летам выбіралася ў госці да сяброўкі – перакладчыцы са шведскай мовы ў Калінінград. 

І кожны раз на вакзале спрабавала ўявіць – што здарылася з тым асобнікам “Вянка”, які належаў Лявону Луцкевічу

Ці лётаў „Вянок” ў паветры, ўзняты віхуром выбуху, ці адразу згарэў у полымі, ці трапіў у бруд пад ногі і па ім тапталіся?

 

     

Беларускае Радыё РАЦЫЯ