ФК “Слонім-2017” будзе пераходзіць на родную мову
Жыхар горада Слоніма Павел Севасцьян два месяцы таму звярнуўся ў адміністрацыю дзяржаўнай спартыўнай установы “Футбольны клуб “Слонім-2017” з прапановай выкарыстоўваць беларускую мову, як гэта робіцца на многіх вялікіх стадыёнах Беларусі і ў футбольных клубах рэспублікі. Таму што, з 1992 года на слонімскім стадыёне “Юнацтва” і ў футбольных клубах Слоніма выкарыстоўваецца толькі расейская мова.
Павел Севасцьян нядаўна атрымаў пісьмовы адказ ад дырэктара футбольнага клуба “Слонім-2017” Сяргея Салдаценкі, у якім ён паведаміў, што зварот слонімца прыняты да ведама і ў далейшым будзе рэалізоўвацца.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя