Калядны перыяд на Падляшшы



У Оперы і філармоніі ў Беластоку, як штогод, выступілі мясцовыя прыхадскія хоры, а таксама госці з-за мяжы. У рамках ХХІІІ Вечарынаў праваслаўных Калядаў зайгралі і заспявалі дзеці з хора прыхода Усіх Святых у Менску.

[Not a valid template]

Хаця гэта не конкурс, але ўсе хоры адмыслова рыхтуюцца да выступу ў час Вечарынаў.

Багдан Пура, дырыгент хора Святадухаўскага храму:

– Я сам асабіста стараюся сам выдумаць новую музыку ці мелодыю, падабраць словы. У нас ёсць айцец Андрэй Беразовіц, які піша на беларускай мове тэксты. Каля 10-ці Калядак мы з ім супольна напісалі.

Святар Андрэй Саўрыцкі з прыходу Усіх святых, Менск:

– Толькі дзеля гэтага выступу мы рыхтавалі адмыслова песні, напісалі словы. Славянскія Калядкі вельмі глыбокія, там шмат роздумаў пра місію Хрыста. І мы вырашылі ўзяць Калядкі з розных краінаў, каб было весялей.

А ўжо ў нядзелю ў зале філармоні па вуліцы Падлеснай другі з канцэртаў у межах Вечарынаў праваслаўных Калядаў. Пачатак у 16 гадзін.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя