Станіслаў Шушкевіч: У мяне ніякай улады не было



Колішні старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч адказаў на закіды сваіх крытыкаў, якія часта пішуць пра тое, што ён не прыняў лёсавызначальных рашэнняў.

У прыватнасці, такую крытыку Шушкевіч чуе ад прадстаўнікоў і прыхільнікаў БНФ. Але рэальнай улады, якая б дазваляла нешта рабіць адзінаасобна, у старшыні парламента не было.

Кажа Станіслаў Шушкевіч:

– Усе гавораць, што я не выкарыстоўваў уладу, а самае цікавае, што ў мяне ніякай улады не было, абсалютна не было ніякай улады. Я не мог без рашэння прэзідыума Вярхоўнага Савета нават прыняць на працу начальніка ўпраўлення апарату прэзідыума. Я павінен быў рашэнне прэзідыума мець. У шэрагу выпадкаў я не змог прыняць тых людзей, якіх хацеў. Калі падпісваю рашэнне прэзідыума, усё – закон. Калі падпісваю рашэнне Вярхоўнага Савета – гэта закон. Я мог толькі дабівацца рашэння гэтых структур.

Слухайце праграму „Рацыйны мікрафон” са Станіславам Шушкевічам у нядзелю а 19:30 беларускага часу, у Польшчы на гадзіну раней. Паўтор праграмы а 15:10 па беларускім часе ў сераду, у Польшчы на гадзіну раней.

Беларускае Радыё Рацыя