Далягляд: фотавыства да 100-гадовага юбілея Латвіі



25 ліпеня а 18-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» (3-ці паверх) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыецца фотавыстаўка «Далягляд», арганізаваная ў гонар стагоддзя Латвіі і Латвійскай нацыянальнай бібліятэкі.

Мерапрыемства пройдзе ў межах рабочага візіту ў Рэспубліку Беларусь Міністра замежных спраў Латвійскай Рэспублікі Эдгара Рынкевічcа.

Арганізатары – Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Латвійская нацыянальная бібліятэка, Міністэрства замежных спраў Латвійскай Рэспублікі і Пасольства Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Далягляд – нязменны складнік латвійскага пейзажу, які адлюстроўвае як прыродныя, так і створаныя чалавекам ландшафты, часта згубленыя і перабудаваныя сельскія і гарадскія віды. Адсюль і назва выстаўкі.

Экспазіцыя прадставіць выдатныя здымкі скарбаў пейзажаў, якія знаёмяць гледача з Латвіяй і запрашаюць атрымаць асалоду ад яе прыгажосці. Выявы будуць дапоўнены інфармацыйнымі матэрыяламі.

Наведвальнікаў выстаўкі чакаюць калекцыя «Пейзажныя скарбы Латвіі», выдатныя архітэктурныя і гістарычныя выявы з фондаў Латвійскай нацыянальнай бібліятэкі. Запрашаем да асвятлення мерапрыемства.