Вытворчасць прамысловай прадукцыі ў Менску зніжаецца пяты месяц запар



У студзені—чэрвені 2019 года прамысловая вытворчасць у Менску ў наяўных цэнах склала 8 млрд 274,1 млн рублёў, ці ў супастаўных цэнах на 3,9% менш за паказчык студзеня—чэрвеня 2018 года, паведаміла галоўнае статыстычнае ўпраўленне сталіцы.

У студзені 2019 года прамвытворчасць у Менску вырасла на 0,4% да першага месяца 2018-га, у студзені—лютым — знізілася на 0,2%, студзені—сакавіку — на 2,2%, студзені—красавіку — на 2,3%, студзені—маі — на 4,3%.

У горназдабыўной прамысловасці ў студзені—чэрвені вытворчасць вырасла на 10,5%, у апрацоўчай — знізілася на 5,2%. У забеспячэнні электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам — знізілася на 0,1%, у водазабеспячэнні, зборы, апрацоўцы і выдаленні адходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў — вырасла на 3,2%.

Паводле вынікаў 2018 года рост сталічнай прамвытворчасці склаў 5,8%.

belapan.by