Белдзяржуніверсітэт абвясціў кошт навучання на 2019/2020 навучальны год



Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт абвясціў кошт навучання на 2019/2020 навучальны год для першакурснікаў.

Кошт навучання на дзённай форме для беларускіх першакурснікаў БДУ вырас і вагаецца ад 2.636 (2.354 рублёў летась) на факультэце філасофіі і сацыяльных навук да 4.183 (3.575) рублёў на факультэце міжнародных адносін.

Навучанне на механіка-матэматычным факультэце будзе каштаваць 2.994 рублі; факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі — 3.349; радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій — 2.994 і 3.349 у залежнасці ад спецыяльнасці; журналістыкі — 3.642 і 3.870; філасофіі і сацыяльных навук — 2.636, 2.994 і 3.642; філалагічным — 2.636, 3.514 і 4.091 (усходняя філалогія); юрыдычным — 3.642 (паліталогія) і 4.183; міжнародных адносін — 4.022, 4.091 і 4.183 (міжнароднае права); сацыякультурных камунікацый — 3.349, 3.514 і 4.091 (дызайн).

На фізічным і хімічным факультэтах кошт навучання складзе 2.994 рублі; біялагічным — 3.642; геаграфіі і геаінфарматыкі — 2.994 і 3.349; эканамічным — 4.022; гістарычным — 2.994 і 3.349 (дакументазнаўства).

Кошт навучання на завочнай форме для большасці спецыяльнасцяў складзе 1.430 рублёў, на правазнаўстве — 1.848 рублёў.

Раней іншыя беларускія ВНУ абвясцілі кошт навучання для першакурснікаў на 2019/2020 навучальны год. Цэны павысілі, у прыватнасці, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, Мінскі інавацыйны ўніверсітэт, Інстытут сучасных ведаў імя Шырокава, Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.

БелаПАН