Аварыя пад Слонімам: пацярпелі сем чалавек
24 ліпеня на трасе Слонім-Косава сутыкнуліся два легкавыя аўтамабілі. Пацярпелі сем чалавек, з іх чацвёра – дзеці.
Зараз усе пацярпелыя знаходзяцца ў Слонімскай ЦРБ. На месцы здарэння працавалі чатыры брыгады хуткай дапамогі.
– Нічога пагрозлівага для жыцця пацыентаў няма. Прааперавалі 6-гадовае дзіця, у яго закрытая траўма жывата, зараз яно знаходзіцца ў рэанімацыі пад наглядам лекараў. Таксама аператыўнае ўмяшанне спатрэбілася жанчыне, у яе палітраўмы, але ні адна з іх не нясе пагрозы для жыцця, – распавяла галоўны ўрач Слонімскай ЦРБ Наталля Рызвановіч.
Для аказання дапамогі з абласной клінічнай бальніцы прыехалі два рэанімабілі. Дапамога спецыялістаў больш вузкага профілю не спатрэбілася. Усе астатнія пацыенты знаходзяцца пад наглядам лекараў у траўматалагічным аддзяленні і ў рэанімацыі Слонімскай ЦРБ.
Фота МУС РБ