У Слонімскім драмтэатры прэм’ера “Шмат прыгод пад Новы год”
Слонімскі драматычны тэатр паставіў новы спектакль для юных гледачоў. Гэта зімовая казка па п’есе беларускага драматурга Георгія Марчука “Шмат прыгод пад Новы год” у пастаноўцы галоўнага рэжысёра тэатра Васіля Сяўца. Першы прэм’ерны дзень спектакля адбыўся ў суботу, 10 студзеня.
У новай сцэнічнай пастаноўцы юныя гледачы сустрэнуцца з казачнымі героямі – Дзедам Марозам і Снягуркай, Снегавіком і Снежышчам, а таксама з вясёлай, але нядобрай Кікімарай. Цікавыя прыгоды, якія адбываюцца вакол падарункаў Дзеда Мароза, не дадуць сумаваць не толькі дзецям, але і дарослым гледачам. У спектаклі вельмі шмат танцаў, гульняў, песень. Усе сцэнічныя прыгоды ў новым спектаклі адбываюцца ў зімовым казачным лесе.
[Not a valid template]
У студзені новы спектакль Слонімскага драмтэатра паглядзяць не толькі слонімскія дзеткі, але і гледачы Дзятлава, Зэльвы, Івацэвічаў і іншых гарадоў Беларусі.
Рэжысёр Васіль Сявец, пасля здачы зімовай казкі, адразу прыступіў да працы над новым спектаклям для дзяцей па п’есе беларускага драматурга Генадзя Аўласенкі “Як павука з луга праганялі”.
Барыс Баль. Беларускае Радыё Рацыя. Слонім
Фота аўтара.