Айцец Андрэй Кузьма: Царква падыходзіць да кожнага чалавека з пашанай
Доктар багаслоўя, выкладчык Хрысціянскай багаслоўскай Акадэміі ў Варшаве айцец Андрэй Кузьма адказаў на пытанні карэспандэнта Беларускага Радыё Рацыя. Каментуючы падзеі, якія мелі месца падчас параду роўнасці ў Беластоку, ён асудзіў дзеянні тых, хто кідаў камяні ў мірнае шэсце:
– Царква падыходзіць да кожнага чалавека з пашанай, яна нікога не адкідвае. Тое, што адбылося, я бачыў толькі на фотаздымках. Я там убачыў бандытаў, якія нападалі на людзей, якія ішлі, а таксама нападалі на паліцыянтаў. Гэта ёсць у нас у Беластоку такая група людзей бандыцкай арыентацыі.
20 ліпеня вуліцамі Беластока прайшоў першы ў гэтым горадзе парад роўнасці, які ладзіла між іншым ЛГБТ-супольнасць. Парад праходзіў пад лозунгам “Беласток – горад для ўсіх”. Мірнае шэсце блакавалі натоўпы хуліганаў, якія кідалі камяні, петарды, бутылкі, выкрыквалі абразлівыя для ўдзельнікаў шэсця словы і лозунгі. У адказ на гэтыя падзеі ў нядзелю левыя сілы ладзяць у Беластоку пікет “Польшча свабодная ад гвалту”.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Гутарыла Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота poranny.pl