Каля 150 мігрантаў загінулі пры караблекрушэнні ля берагоў Лівіі
Ля берагоў Лівіі адбылося караблекрушэнне, якое можа стаць найбуйнейшым у Міжземнамор’і па колькасці ахвяр у гэтым годзе. Без вестак зніклі каля 150 чалавек.
Такія дадзеныя прыводзяць у Міжнароднай арганізацыі па міграцыі і ва Упраўленні вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў.
Выжылыя распавядаюць, што невялікае драўлянае судна перавярнулася недалёка ад горада Хомс. На борце знаходзіліся, паводле папярэдніх ацэнак, да трох сотняў мігрантаў. Берагавая ахова Лівіі рапартуе пра выратаванне 145 чалавек.