Фестываль „Пэрэточэ-2019”
Міжнародныя мастацкія інтэграцыі “Пэрэточэ” пачаліся ў Белавежы.
Кажа дырэктар Цэнтра прамоцыі рэгіёну “Чарлёнка”, заснавальнік фестывалю Мікалай Бушка:
– Сямнаццатая ўжо эдыцыя мастацкіх інтэграцыйных сустрэч “Пэрэточэ”. У ім мы паказваем рэгіён Белавежскай пушчы цалкам – не раздзеленым мяжой. Гэта мая ідэя фікс, бо нельга гаварыць пра карані гэтай зямлі, забываючы пра тое, што на гэтых землях жылі беларусы, палякі і другія нацыянальнасці. Мы паказваем свецкую культуру ўсіх народаў, якія пражывалі на гэтых землях.
Сёлета ўдзельнікі фестывалю будуць прэзентаваць культуры: беларускую, польскую, габрэйскую, цыганскую, літоўскую, расейскую ды ўкраінскую.
Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя