На Алясцы патанула грамадзянка Беларусі
На Алясцы патанула 24-гадовая грамадзянка Беларусі — жонка актывіста ініцыятывы Legalize Belarus Пятра Маркелава.
Пра НЗ першай паведаміла мясцовая газета The Fairbanks Daily News-Miner. 24-гадовыя маладыя, названыя ў артыкуле Veramika Maikamava і Piotr Markielau, спрабавалі пераплысці раку Тэкланіка, каб дабрацца да закінутага аўтобуса, які праславіўся дзякуючы кнізе Джона Кракаўэра і аднайменнаму фільму „У дзікіх умовах”. У аўтобусе ў 1992 годзе жыў і памёр прататып галоўнага героя фільма падарожнік Крыстафер Макэндлес.
Як паведамляе газета, пра гібель жонкі муж паведаміў мясцовым уладам 25 ліпеня.
Узрост Piotr Markielau супадаў з узростам вядомага актывіста ініцыятывы Legalize Belarus Пятра Маркелава. Акрамя таго, на яго старонцы ў „Інстаграме” размешчаныя здымкі з Аляскі. Маркелаў пацвердзіў, што гаворка ідзе пра яго і яго жонку, якую клічуць Ніка Ніканава. „Усе нашы рэчы патанулі”, — паведаміў ён. Маркелаў яшчэ знаходзіцца на тэрыторыі ЗША.