У Маскве затрымалі актывістаў з плакатам „Я – Шарлі”



У Маскве на Манежнай плошчы падчас традыцыйных суботніх адзіночных пікетаў былі затрыманыя два актывісты. Адзін з іх падчас затрыманьня трымаў плакат, з надпісам „Je suis Charlie”, паведамляе „ОВД-Инфо”.

Актывістаў завезлі ў аддзел міліцыі, пасля складання пратаколаў іх адпусцілі. Акцыя салідарнасці з журналістамі францускага часопіса „Charlie Hebdo”, на рэдакцыю якога была здзейснена тэрарыстычная атака, прайшла ў суботу таксама і ў Пецярбургу.