Мастакі-манументалісты прадставілі „Іншы ракурс”
Беларускія мастакі-манументалісты прадставілі выставу сваіх жывапісных твораў у Менску.
Кажа намесніца дырэктара Палаца мастацтваў Наталля Анейчык:
– Працягваем наш марафон мастацкіх выстаў. Мы адкрываем выставу секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва пад назвай „Іншы ракурс”, у экспазіцыю якой увайшлі жывапісныя творы манументалістаў – больш за 120 прац. Гэтыя мастакі-манументалісты, як універсальныя салдаты, ім падуладныя розныя віды выяўленчага мастацтва.
Сучасная школа беларускага манументальнага мастацтва склалася яшчэ ў савецкія часы, менавіта, як нацыянальная школа – адметная і пазнавальная.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск