Без забеспячэння даступнасці нельга казаць ні пра якое іншае права
Сяргей Драздоўскі – дырэктар Офісу па правах людзей з інваліднасцю. Офіс месціцца ў Менску, але туды па дапамогу можа звяртацца кожны беларус, чые правы былі парушаны праз яго інваліднасць.
Цікавасць да правоў гэтай катэгорыі людзей для Сяргея Драздоўская ляжыць і ў прафесійнай плоскасці, бо ён мае юрыдычную адукацыю, а таксама сам Сяргей перасоўваецца на інвалідным вазку. Ён распавядае пра тое, што такое ідэя даступнасці і чаму яна датычыцца не толькі асобных груп, але і ўсіх жыхароў краіны.
Паводле Сяргея Драздоўскага, даступнасць – гэта нават не права, гэта тое, што ляжыць пад правам. Без забеспячэння даступнасці нельга казаць ні пра якое іншае права?
– То бок калі чалавек не мае доступу, то ён не мае доступу ні да якога права. І няправільна казаць, што гэта акалічнасць. Гэта база, на якой грунтуюцца ўсе астатнія правы. Канешне, для асобных катэгорый інваліднасці даступнасць – гэта ўвогуле яркае права. То бок для людзей, якія маюць паніжаны стан мабільнасці, якія не бачаць, не маюць слыху даступнасць з’яўляецца прамым правам.
Узгадаем даступнасць да правасуддзя – гэта таксама права, і калі ў дачыненні да астатніх людзей тэрмін «даступнасць» не гучыць, гучыць толькі: ёсць правасуддзе ці яго няма, то для чалавека з інваліднасцю: так, правасуддзе ёсць, але яно недзе там, да якога я не магу аніяк дабрацца. І ў гэтым праблема.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Кася Манюк, Беларускае Радыё Рацыя