У Бярозаўскім раёне людзі паміраюць ад перапрацовак
У сельгаспрадпрыемстве «Бярозаўскае» на працоўным месцы памёр 66-гадовы кіроўца аўтобуса Мікалай Кужык.
Добра, што ў гэты час у аўтобусе не было рабочых. Паводле іншых кіроўцаў, прычынай магла стаць вялікая перапрацоўка без выходных і нервовыя стрэсы, якіх на працы хапае, кажуць яны:
– Як прыйшоў ён да аўтобуса, я кажу: Коля, куды ты лезеш? Тут на гэтым аўтобусе ад відна да відна, і без выходных. А калі выходныя, то гэта крык і скандал, таму што няма расцэнкі, зробленай за перавозку людзей. Былі б расцэнкі, ішлі б прасілі, шукалі б заробак.
– Атрымоўваецца так, што ад пастаяннага недасыпання ў чалавека назапашваецца сістэматычная стомленасць. Чалавек можа нават падчас язды за рулём страціць прытомнасць.
Па словах калег Кужыка, акрамя яго, надрываючыся на працы, каб зарабіць капейчыну, ад інфаркту памер 36-гадовы трактарыст Андрэй Галушка. З-за працы цягнуў візіт да лекара 42-гадовы зваршчык Васіль Шуст, які памер седзячы ля кабінета лекара ў паліклініцы. Паводле статыстыкі ў Бярозаўскім раёне смяротнасць павысілася ў 2018 годзе на 3%. Вышэй сярэдняга паказчыка па смяротнасці – смяротнасць сельскага насельніцтва.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя