Яўген Чыквін стаў кандыдатам у дэпутаты ў Сойм са спісу Грамадзянскай кааліцыі



Яўген Чыквін шматгадовы дэпутат Падляшша ад сацыял-дэмакратаў стаў кандыдатам у дэпутаты ў польскі Сойм са спісу Грамадзянскай кааліцыі.  

Спіс ачольваюць дэпутаты Роберт Тышкевіч (Грамадзянская платформа), Кжыштаф Трускаляскі (Грамадзянская платформа) і Бажэна Камінска (Грамадзянская платформа), пятае месца ў спісе адведзена Яўгену Чыквіну як прадстаўніку праваслаўнай грамадскасці і беларускай меншасці. Чаму цяпер Яўген Чыквін не стартуе са спісу левых сіл?

– Да мяне не звярталіся. Я, што праўда, таксама ў іх не пытаў. Атрымаў прапанову ад Грамадзянскай кааліцыі. Яны маюць пазітыўны досьвед супрацы ў рамках Форуму меншасцяў Падляшша.

У 2015 годзе Яўген Чыквін стартаваў на выбарах у Сенат ад Падляшша з свайго выбарчага камітэту. Прайграў тады з Тадэвушам Раманчуком з Права і справядлівасці. Грамадзянская кааліцыя пакуль не прадставіла свайго кандыдата ў Сенат.

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя