Тры месяцы працягваецца “свінцовая варта” пад Берасцем
Ужо тры месяцы ля Берасця працягваецца “свінцовая варта”. Так актывісты выказваюць свой пратэст супраць будаўніцтва акумулятарнага завода і кантралююць працэс вытворчасці. Праваабаронца Раман Кісляк адзначыў, што фіксацыя парушэнняў адбываецца круглыя суткі:
– „Свінцовая варта” працягваецца да гэтай пары. Актывісты назіраюць круглыя суткі, што адбываецца на гэтым заводзе, фіксуюць. Гэта грамадскі кантроль за прадпрыемствам. Гэта дазваляе нам бачыць, што там адбываецца, хто туды прыязджае.
„Гэта вельмі карыснае мерапрыемства, якое, у тым ліку, дамапагае кантраляваць завод і кантраляваць абяцанні чыноўнікаў па закрыцці аб’ектаў”, — дадаў Раман Кісляк.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце