Віталь Казак: паболее палітычна актыўных людзей



Больш палітычна актыўных людзей можа з’явіцца дзякуючы парламенцкай кампаніі, якая набліжаецца ў Беларусі. У гэтым перакананы берасцейскі грамадскі дзеяч Віталь Казак. Асабіста ён збіраецца прымаць удзел у выбарах і надалей ладзіць пікеты на цэнтральных вуліцах горада.

Актывіст адзначыў, што так берасцейцы пабачаць, што можна законна адстойваць свае правы:

– Карысць ад такіх вось сустрэчаў з грамадзянамі падчас перадвыбарчай агітацыі, канешне ж, ёсць. Таму што, па-першае, у людзей здымаецца страх, што іх прыцягнуць за што-небудзь: проста за ўдзел, звольняць з працы і г.д. Па-другое, людзі ўбачаць, што іх шмат, хто цікавіцца палітычным жыццём, жыццём нашага грамадства.

Папярэдняй датай выбараў абрана 17 лістапада. Гэта значыць, што падрыхтоўка да іх пачнецца прыкладна праз два тыдні.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце